Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Папа рымскі плануе падарожжа ў Ірак

07.12.2020 16:16
Гэта павінна быць першая паездка Папы Францішка за мяжу з лістапада 2019 года.
Papież Franciszek
Papież FranciszekRiccardo De Luca - Update/shutterstock

Папа Францішак плануе паломніцтва ў Ірак. Ён збіраецца паехаць туды ў сакавіку наступнага года. Прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні абвясціў, што паломніцтва будзе доўжыцца чатыры дні – з 5 па 8 сакавіка. Папа хоча наведаць Багдад, старажытны горад Ур, з якога паводле Старога Запавету нарадзіўся Абрагам. У маршрут паломніцтва таксама ўвойдуць Эрбіль і Масул, якія да нядаўняга часу былі апорай баевікоў так званай Ісламскай дзяржавы.

Прэс-сакратар заявіў, што дакладны план паломніцтва будзе абвешчаны пазней і будзе залежаць ад сітуацыі з пандэміяй. Гэта павінна быць першая паездка Папы Францішка за мяжу з лістапада 2019 года. Усе паездкі ў гэтым годзе былі адмененыя з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Ватыкан таксама паведаміў, што візіт у Ірак мае на ўвазе падтрымку мясцовых хрысціянаў, якія з-за шматлікіх лакальных канфліктаў мусілі пакінуць месца жыхарства не толькі ў Іраку, але і на Блізкім Усходзе.

Прэзідэнт Ірака Бархам Салех у адной з сацыяльных сетак напісаў, што папскі візіт «стане пасланнем міру для паслядоўнікаў усіх рэлігій, якія падзяляюць такія каштоўнасці, як справядлівасць і годнасць».

IAR/нг