Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕЗ павінен выступіць з пазітыўнай прапановай для ЗША

08.12.2020 12:02
Спачатку трэба стварыць атмасферу супрацоўніцтва, потым заняцца складанымі пытаннямі.
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў EPA/JOHN THYS / POOL Dostawca: PAP/EPA

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў заявіў, што Еўрапейскі Звяз павінен зрабіць пазітыўную прапанову Злучаным Штатам. Пра гэта кіраўнік польскай дыпламатыі гаварыў у Бруселі падчас сустрэчы міністраў Еўразвязу. Ён падкрэсліў, што ЕЗ павінен перш за ўсё засяродзіцца на пытаннях, у якіх няма рознагалосся ў адносінах з ЗША, гэта значыць на бяспецы, клімаце і функцыянаванні міжнародных інстытутаў.

Міністр замежных спраў Збігнеў Раў сцвярджаў, што разам са Злучанымі Штатамі трэба шукаць супольныя рашэнні як у паўднёвым, так і ва ўсходнім рэгіёне.

- Спрабаваць разам вырашаць крызісы на Поўдні, асабліва сірыйскі крызіс ды канфлікт у Лівіі. Такім чынам, калі будзе створаная адпаведная атмасфера супрацоўніцтва ды ўзаемнага даверу ў выніку сумеснага вырашэння праблем. Тады можна будзе перайсці да пытанняў, якія нас дзеляць.

Супрацоўніцтва ЕС і ЗША пасля нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне павінна стаць адной з тэм двухдзённага саміту ў Бруселі з удзелам еўрапейскіх лідараў, які пачнецца ў чацвер.

юл