Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Колькасць захворванняў на каранавірус павялічваецца

08.12.2020 12:23
Усё больш краін Еўропы хочуць уводзіць усё большыя абмежаванні.
Ілюстрацыйны здымакCHRISTODOULOU Dostawca: PAP/EPA

Адзіны спадзеў на паляпшэнне сітуацыі бачыцца ў вакцыне.

Мільён і 541 тысяч смерцяў і 67 мільёнаў заражаных - апошнія дадзеныя пра пандэмію каранавірусу прадставілі навукоўцы з амерыканскага ўніверсітэта Джона Хопкінса, якія адсочваюць сітуацыю ў свеце.

Найгоршая сітуацыя зараз у ЗША. Там ужо 290 000 чалавек памерлі ад COVID-19. Колькасць захворванняў у Каліфорніі імкліва павялічваецца, дзяржаўныя чыноўнікі прынялі пастанову пра знаходжанне дома для 33 мільёнаў чалавек. Каранавірусам заразіліся ў апошнія дні адвакат прэзідэнта Дональда Трампа Рудзі Джуліяні, якога шпіталізавалі. У сваю чаргу галоўны эксперт ЗША доктар Энтані Фаучы папярэджвае, што пасля Каляд новых заражэнняў можа быць нават больш, чым сёння. ЗША хочуць пачаць вакцынацыю яшчэ да Каляд, а Канада - да канца года.

У Еўропе Грэцыя вырашыла закрыць школы і рэстараны да 7 студзеня. Тым часам Злучанае Каралеўства пачало масавую вакцынацыю пасля таго, як прэпарат "Пфайзер" быў пастаўлены ў продаж. У Літве да канца года  будзе дзейнічаць сацыяльны каранцін. Абмежаванні будуць узмоцненыя, паколькі на сённяшні дзень прафілактычных мер аказалася недастаткова, эпідэмічная сітуацыя становіцца ўсё больш сур'ёзнай.

Абмежаванні, звязаныя з пандэміяй у Венгрыі, захаваюцца да 11 студзеня. Паведаміўшы пра гэта, прэм'ер-міністр Віктар Орбан заявіў, што прыняццю рашэння па гэтым пытанні папярэднічалі кансультацыі са спецыялістамі.

- Цяперашняя каменданцкая гадзіна ды іншыя строгія абмежаванні будуць дзейнічаць да 11 студзеня, а гэта яшчэ месяц. Гэта азначае, што каменданцкая гадзіна будзе працягваць дзейнічаць у перыяд з 20:00 да 5:00.

Віктар Орбан выказаў перакананне, што вакцынацыя стане рашэннем праблемы пандэміі. З заўтрашняга дня венгры могуць зарэгістравацца на прышчэпкі на спецыяльным урадавым сайце. Гэта будзе бясплатна і добраахвотна.

З-за растучай хвалі заражэнняў каранавірусам канцлер Германіі Ангела Меркель хацела б па прыкладзе Баварыі ўзмацніць эпідэміялагічныя абмежаванні па ўсёй краіне. Урад Баварыі мае намер абвесціць у сераду стан стыхійнага бедства, перадае карэспандэнт Польскага радыё Войцех Асінскі.

- Падчас пасяджэння фракцыі ХД Ангела Меркель пераконвала, што санітарныя меры, якія грунтуюцца толькі на надзеі, вядуць у тупік. Палітык заявіла, што цяпер больш размоў ідзе пра продаж глінтвейну чым пра медычную службу. Канцлер Нямеччыны пахваліла крокі, зробленыя ўрадам Баварыі. Тамтэйшыя ўлады заявілі, што абвесцяць стан стыхійнага бедства, што будзе азначаць абмежаваны выхад з дому і перавод школ на дыстанцыйнае навучанне. Рашэння адносна больш жорсткіх абмежаванняў для ўсё Нямеччыны будзе прынятае на наступным тыдні. У панядзелак у Германіі было больш за 14 тысяч новых захворванняў.

Праз чатыры дні пасля аслаблення санітарных абмежаванняў урад Чэхіі вырашыў зноў іх узмацніць. Прычына - паноўны рост захворванняў.

ПР/юл