Палата прадстаўнікоў ЗША ў аўторак, 8 снежня, большасцю галасоў падтрымала законапраект аб абаронным бюджэце краіны на 2021 год. Законапраект прадугледжвае вылучэнне 740,5 млрд долараў на фінансаванне дзейнасці Міністэрства абароны і праграм у профільных сферах, а таксама павышэнне заробкаў і грашовага забеспячэння на 3%.
Акрамя таго, дакумент прадугледжвае ўвядзенне новых санкцый, якія закранаюць газаправоды «Паўночны паток – 2» і «Турэцкі паток». Гаворка ідзе пра штрафныя меры за садзейнічанне продажу, арэндзе або прадстаўленню суднаў-трубаўкладчыкаў для будаўніцтва газаправодаў, а таксама за прадстаўленне страхавога пакрыцця для караблёў, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве.
Таксама палажэнні законапраекта аб абаронным бюджэце не дазволяць ажыццявіць планы прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа па маштабным вывадзе амерыканскіх вайскоўцаў з ФРГ. Так, колькасць ваеннага кантынгенту ў Нямеччыне можна будзе скараціць толькі праз 120 дзён пасля прадстаўлення падрабязнага дакладу аб наступствах такога кроку. У дадзены момант у Нямеччыне размешчана каля 35 тысяч салдат і афіцэраў арміі Злучаных Штатаў.
dw/эж