Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Генпракуратура Літвы пачала дасудовае расследаванне гвалту з боку міліцыі ў Мінску

09.12.2020 11:32
Следства стала вынікам скаргі грамадзяніна Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Генеральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс пачаў дасудовае расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці па скарзе грамадзяніна Беларусі, паведаміла ў сераду Генпракуратура, паведамляе ru.delfi.lt.

«Абставіны здарэння, названыя заяўніком, і іншыя першасныя дадзеныя, прадстаўленыя пракуратуры, ацэнены як тыя, што ўтрымліваюць склад злачынства, у адносінах да якога, паводле Крымінальнага Кодэксу Літоўскай Рэспублікі, ужываецца ўніверсальная юрысдыкцыя», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Грамадзянін Беларусі, які пражывае ў дадзены момант у Літве, звярнуўся ў пракуратуру 30 лістапада, па прычыне гвалтоўных дзеянняў, якія былі здзейснены над ім 13 кастрычніка ў беларускай сталіцы Мінску.

ав