Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МЗС Польшчы заклапочана падрывамі польскіх крамаў у Нідэрландах

09.12.2020 14:21
За апошнія некалькі дзён у Нідэрландах падравалі тры польскія крамы. 
     , 9  2020
Наступствы выбуху польскай крамы ў Бэвэрвэйку, 9 снежня 2020 года Фота:EPA/REMKO DE WAAL/PAP/EPA.

«Мы звярнуліся ў амбасаду Каралеўства Нідэрландаў з заклапочанасцю і чаканнем дэталёвага і неадкладнага расследавання гэтага пытання і гарантавання бяспекі польскіх грамадзян», – заявіў намеснік міністра замежных спраў Шымон Шынкоўскі Вэль Сэнк, з нагоды выбухаў у польскіх крамах у Нідэрландах.

Польская крама ў Бевервейку паблізу Амстэрдама была пашкоджаная выбухам 9 снежня раніцай. Ад выбуху ніхто не пацярпеў. Гэта ўжо трэцяя польская крама ў Нідэрландах, у якой за апошнія два дні адбыўся выбух.

У аўторак выбухі адбыліся каля дзвюх польскіх крамаў у Алсмэры паблізу Амстэрдама і ў мястэчку Хэсвейк-Дзінтэр у правінцыі Паўночны Брабант.

Усе пашкоджаныя крамы называюцца Biedronka, але яны не звязаныя з вядомай сеткай супермаркетаў у Польшчы. Уладальнік двух з іх – у Алсмэры і ў Бэвэрвэйку – адзін і той жа чалавек, футбаліст з Ірака.

Паліцыя з аўторка расследуе выбух. Вінаватыя дагэтуль не знойдзеныя.

pap/эж