Лідары краінаў Еўрапейскага Звязу на саміце ў Бруселі дамовіліся аб падаўжэнні эканамічных санкцый супраць Расіі. Санкцыі, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў канцы студзеня, былі падоўжаныя на паўгода – да канца ліпеня.
Таксама ў чацвер, 10 снежня, Еўрапейская Рада прыняла пастанову ўвесці санкцыі ў дачыненні да грамадзянаў Турэччыны ў сувязі з яе тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі ды Грэцыі і Кіпра. Анкара распрацоўвае газавыя радовішчы у тэрытарыяльных водах Грэцыі і Кіпр. Рашэнне аб далейшых кроках супольнасці адкладзена да сакавіка.
Міністэрства замежных спраў Турэччыны палічыла ўвядзенне санкцый « незаконным і прадузятым».
iar/эж