Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нямеччына выдзяляе 180 мільярдаў еўра на выхад з крызісу

12.12.2020 11:13
Бундэстаг прагаласаваў за прыняцце бюджэту на новы 2021 год.
.
Иллюстрация.Фото: https://pixabay.com

Парламент Германіі прыняў праект бюджэту на наступны год. Для барацьбы з наступствамі крызісу, выкліканага эпідэміяй каранавірусу, федэральны ўрад узяў у доўг амаль 180 мільярдаў еўра.

Гэта другая па велічыні пазыка ў гісторыі пасляваеннай Германіі. Пасля некалькіх дзён абмеркавання Бундэстаг зацвердзіў бюджэт, які складаецца амаль на траціны з пазыкі. Міністр фінансаў Олаф Шольц заявіў, што гэта дазволіць выдзеліць мільярды еўра на падтрымку прадпрымальнікам, якія пацярпелі ад эпідэміі каранавірусу.

- 180 мільярдаў еўра - гэта вялікія грошы, але таксама знак даверу, адказнасці і гатоўнасці дапамагчы.

Новы бюджэт прадугледжвае яшчэ шэраг падатковых ільгот для грамадзян і датацыі на ўтрыманне сям'і.

ПР/юл