Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва мае новы ўрад

12.12.2020 12:21
Парламент краіны ўхваліў праграму кабінета Інгрыды Шыманіце, новыя міністры прынеслі прысягу.
Пасяджэнне Сейму ЛітвыEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Больш падрабязна перадае карэспандэнт Польскага радыё Караль Залеўскі.

- Праграма новага ўраду Інгрыды Шыманіце тычацца ў першую чаргу пытанняў адукацыі, бяспекі, рэгіянальнай палітыкі ды стабілізацыі фінансаў.

Падчас выступу ў Сейме Інгрыда Шыманіце заявіла, што найважнейшай задачай на цяпер з’яўляецца спыненне эпідэміі каранавіруса.

- Літва не патрабуе рэвалюцыі. Сёння самае галоўнае ўратаваць як мага больш людзей.

Права цэнтрысты з Саюзу Айчыны і Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў перамаглі на кастрычніцкіх выбарах у Літве. Партыі падпісала кааліцыйнае пагадненне з яшчэ дзвюма ліберальнымі партыямі. У папярэднія гады Літвой кіраваў левацэнтрысцкі ўрад Саўлюса Сквернеліса.

ПР/юл