На цяперашні момант найлепшыя вынікі ў працы над вакцынай маюць амерыканцы ды немцы. Прэпарат фірмаў Pfizer і BioNTech ужо прадстаўлены на рынку ў Вялікабрытаніі, а Канада і Бахрэйн таксама далі сваю згоду. У ЗША таксама збіраюцца даць дазвол, пасля таго, як эксперты Федэральнага агенцтва па леках пастанавілі, што вакцына бяспечная.
Навукоўцы з брытанскага Оксфарда і расійскага Інстытута Гамалея хочуць стварыць сумесную вакцыну. Першая каманда падрыхтавала прэпарат разам з AstraZeneca, але пакуль у яго нізкая эфектыўнасць. У сваю чаргу расіяне маюць вакцыну Sputnik V, але яна выкарыстоўваецца толькі ў Расіі, бо не прайшла ўсіх неабходных тэстаў. Сумесныя выпрабаванні павінны быць праведзены ў Расіі.
На сёння найгоршая эпідэмічная сітуацыя склалася ў Злучаных Штатах, дзе колькасць загінулых ад Covid-19 набліжаецца да 300 тысяч. Сітуацыя ў Еўропе паляпшаецца, але ў Германіі, Украіне ды Расія надоечы занатавалі найбольшую колькасць смерцяў за апошнія некалькі тыдняў.
Паводле амерыканскіх навукоўцаў з Універсітэта Джона Хопкінса, па ўсім свеце ад Covid-19 памерла 589 тысяч чалавек, а агульная колькасць інфіцыраваных складае амаль 70 мільёнаў.
ПР/юл