У бліжэйшыя дні ў ЗША пачнецца вакцынацыя, першапачаткова лек атрымаюць амаль 3 мільёны чалавек.
Першымі яго павінны атрымаць работнікі і жыхары дамоў састарэлых, а таксама медыцынскія працаўнікі, якія працуюць з хворымі на Covid-19. У аперацыі дыстрыбуцыі і вакцынацыі будуць удзельнічаць кур'ерскія кампаніі, ваенныя, шпіталі ды аптэчныя сеткі.
Злучаныя Штаты падпісалі кантракт на пастаўку да канца сакавіка 100 мільёнаў доз вакцыны, створанай у супрацоўніцтве амерыканскім фармацэўтычным канцэрнам Pfizer і нямецкай кампаніяй BioNTech.
На наступным тыдні эксперты Упраўлення па кантролі за харчовымі прадуктамі і лекамі прааналізуюць дадзеныя аб эфектыўнасці і пабочных эфектах вакцыны Moderna. Калі яна будзе афіцыйна зацверджаная, да канца снежня яшчэ каля 20 мільёнаў амерыканцаў будуць ёй прышчэпленыя ад Covid-19. Паводле ацэнак экспертаў, вакцына супраць каранавірусу стане даступнай для ўсіх ахвотных жыхароў ЗША пры канцы вясны.
ПР/юл