Музей з іспанскай Пантэведры верне Польшчы дзве карціны фламандскага жывапісца Дырка Баўтса з XV стагоддзя. Карціны „Ecce Homo” і „Dolorosa” былі створаны паміж 1420 і 1475 гадамі і лічацца аднымі з асноўных работ Лёвенскай школы жывапісу. Яны былі выкрадзеныя немцамі падчас Другой сусветнай вайны.
Да Другой сусветнай вайны карціны знаходзіліся ў калекцыі Чартарыйскіх, якая падчас акупацыі была схаваная ў замку ў Галухове. Аднак немцам удалося яе знайсці.
Да 1944 году карціны знаходзіліся ў Варшаве. Пазней былі вывезеныя ў Іспанію, дзе ў 1970-х гадах прэзентаваліся ў галерэях Мадрыда і Барселоны. У 1994 годзе музей у Пантэведры, на паўночным захадзе Іспаніі, набыў абедзве карціны за агульную суму 46 тысяч еўра.
У сакавіку мінулага года Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы звярнулася да іспанскага музея з просьбай вярнуць карціны.
Аднак пакуль музей у Пантэведры верне Польшчы карціны арганізуе выставу на тэму твораў мастацтва, зрабаваных падчас Другой сусветнай вайны. Выстава адбудзецца пасля Калядаў. Менавіта тады карціны можна будзе апошні раз пабачыць у Іспаніі.
Нагадваем, падчас Другой сусветнай вайны з Польшчы было скрадзена каля 63 тысяч твораў мастацтва.
аз