Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain
Германія мае намер узмацніць абмежаванні, накіраваныя на спыненне развіцця пандэміі каранавіруса.
Паводле дакументаў, падрыхтаваных федэральным урадам з серады па ўсёй краіне будзе дзейнічаць „жорсткая самаізаляцыя”. З 16 снежня па 10 студзеня ў краіне будуць зачыненыя ўсе крамы за выключэннем тых з таварамі першай неабходнасці. Таксама адкрытымі застануцца аптэкі і банкі.
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні павінна быць прынятае падчас сустрэчы федэральнага ўрада з прэм'ерамі федэральных зямель.
У найноўшым выданні газеты Welt am Sonntag кіраўнік урада Баварыі заклікаў улады ў Берліне як мага хутчэй увесці блакаду па ўсёй краіне. З заўтрашняга дня ў Саксоніі будуць дзейнічаць больш строгія абмежаванні.
Інстытут Роберта Коха паведаміў сёння раніцай, што ў Германіі былі зафіксаваныя больш за 20 тысяч новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Памерлі 321 чалавек.
аз