У Парыжы аднaвiлі дошку, прысвечаную акцыям салідарнасці з палякамі.Phota: Twitter/Ambassade de Pologne @PLenFrance
У Парыжы ў памяць пратэстаў, якія прайшлі ў французскай сталіцы пасля ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы, была адкрыта адноўленая памятная дошка. Дошка „Салідарнасці” знаходзіцца на плошчы Інвалідаў.
Ініцыятар аднаўлення дошкі Анджэй Вода нагадаў, што пасля ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы натоўпы людзей збіраліся перад польскім консульствам у Парыжы на акцыі салідарнасці з палякамі і малітвы.
Дэманстранты ўсталявалі там крыж, а потым і дошку.
Рамонт дошкі быў праведзены па ініцыятыве парыжскага клуба выдання Gazeta Polska пры падтрымцы пасольства Польшчы і фонду „Культура і гісторыя”.
Дошку адкрылі пасол Польшчы ў Парыжы Томаш Млынарскі і члены парыжскага клуба выдання Gazeta Polska.
аз