Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС кардынальна скароціць імпарт расійскага газу і нафты

14.12.2020 10:52
Гэта магутны ўдар па расійскай эканоміцы, заснаванай на продажы сыравіны, пераважна ў Еўропу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:redhawkgroup/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі Саюз, найбуйнейшы спажывец расійскіх вуглевадародаў, у бліжэйшы час мае намер рэзка скараціць імпарт нафты і газу, піша www.energetyka24.com.

У пятніцу лідары ЕС дамовіліся ўзмацніць жорсткасць плана па скарачэнні выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу, заявіў кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.
Першапачаткова планавалася, што выкіды парніковых газаў павінны скараціцца да 40% да 2030 года ў параўнанні з узроўнем 1990 г. Новая мэта – «мінімум 55%», напісаў Мішэль у Twitter.

Перш за ўсё, энергетычнаму сектару давядзецца «азеляніцца»: ён адказвае за 75% выкідаў у ЕС. Каб рэалізаваць амбіцыйны парадак дня да 2030 года, спажыванне нафты павінна скараціцца амаль на траціну, а спажыванне газу – на чвэрць, папярэджваў раней еўрапейскі камісар па энергетыцы ў галіне людскіх рэсурсаў.

У грашовым выражэнні Еўрапейскі Саюз мае намер знізіць кошт імпарту вуглевадародаў на 100 млрд. еўра. Да 2050 г. ЕС імкнецца цалкам паступова адмовіцца ад выкапнёвага паліва.

У ліпені Еўрапейская камісія зацвердзіла дзве стратэгіі па дасягненні кліматычнай нейтральнасці. Першая патрабуе стварэння адзінага энергетычнага рынку і дыверсіфікацыі пастаўшчыкоў, другая – масавай вытворчасці чыстага вадароду ў энергетычных мэтах.

Еўрапейскія краіны маюць намер паступова адмовіцца ад сырой нафты і прыроднага газу, якія трэба замяніць «безвугляроднымі газамі», галоўным чынам вадародам.

ав