Партал расследаванняў Bellingcat у супрацоўніцтве з расійскім парталам The Insider раскрыў у панядзелак асобы трох экспертаў па хімічнай зброі расійскай службы ФСБ, якія ішлі за апазіцыянерам Аляксеем Навальным у дзень спробы атручэння яго Навічком.
Ідэнтыфікаваныя мужчыны – два лекары Аляксей Аляксандраў і Іван Осіпаў ды Уладзімір Панаеў, паводле паведамленняў журналістаў парталу, гэта члены спецпадраздзялення Федэральнай службы бяспекі (ФСБ), якія павінны былі сачыць за Навальным падчас яго паездкі ў Томск, падчас якой ён быў атручаны.
Bellingcat і The Insider вызначылі гэта на аснове дадзеных тэлекамунікацый, адрасоў і дадзеных авіякампаній, якія альбо агульнадаступныя, альбо даступныя на расійскім чорным рынку Інтэрнэту.
Па дадзеных Bellingcat, ФСБ сачыла за Навальным падчас 30 паездак па Расіі ў 2017, 2019 і 2020 гадах.
ав