Абмен прадугледжаны пагадненнем аб спыненні агню паміж дзвюма суседнімі краінамі, якое прыпыніла вайну за Нагорны Карабах.
Азербайджанскія ўлады паведамілі, што бакі дамовіліся аб абмене палоннымі па прынцыпе «ўсіх на ўсіх», і што самалёт з некаторымі з іх прызямліўся ў Азербайджане ў панядзелак, 14 снежня.
Армянскія афіцыйныя асобы паведамілі, што расійскі самалёт з 44 армянскімі палоннымі ў той жа дзень прызямліўся ў ерэванскім аэрапорце «Эрэбуні».
Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што 12 палонных былі перададзеныя Азербайджану, а 44 – Арменіі.
ap/эж