Беларуская Служба

Нямецкі бізнес скардзіцца на беспрэцэдэнтную колькасць кібератакаў

04.07.2021 11:51
Федэральнае ведамства Нямеччыны па бяспецы ў сферы інфармацыйнай тэхнікі  канстатуе, што сітуацыя з кіберпагрозамі «застаецца вельмі напружанай і яшчэ пагоршылася ў сувязі з пандэміяй».
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjnepexels/CC0 License

Нямецкія кампаніі ў апошні час становяцца аб'ектамі кібератакі часцей, чым калі-небудзь раней. Такую ацэнку даў кіраўнік аддзела бяспекі Федэральнага абʼяднання нямецкай прамысловасці (BDI) Маціяс Вахтэр . Яго словы прыводзіць у нядзелю, 4 ліпеня, газета Welt am Sonntag.

«Нямецкі бізнэс ніколі яшчэ не падвяргаўся гэтак актыўным нападам, як сёння», – панаракаў Вахтэр. «Колькасць атак яшчэ больш узрасла ў перыяд пандэміі каранавіруса, таму што кампаніі яшчэ мацней уразлівыя падчас дыстанцыйнай працы супрацоўнікаў», – дадаў ён.

Гэтую ацэнку пацвярджаюць і профільныя органы. Так, Федэральнае ведамства Нямеччыны па бяспецы ў сферы інфармацыйнай тэхнікі (BSI) канстатуе, што сітуацыя з кіберпагрозамі «застаецца вельмі напружанай і яшчэ пагоршылася ў сувязі з пандэміяй».

Паводле ацэнак экспертаў ведамства, гэта выклікана, у прыватнасці, прымяненнем «кібератакаў з выкарыстаннем праграм-вымагальнікаў», якія блакуюць кампутарныя сістэмы да выплаты выкупу. Спецыялісты адзначаюць «павышаную агрэсіўнасць» агентаў, якія стаяць за падобнымі нападамі

dw/эж


Microsoft: Расійскія хакеры атакавалі шэраг дзяржагенцтваў і арганізацый ЗША

28.05.2021 12:04
На гэтым тыдні намаганні «кібершпіёнаў» былі нацэлены на каля 3 тысяч уліковых запісаў электроннай пошты ў больш чым 150 розных арганізацыях у 24 краінах свету.

Што гэта кібер-халодная вайна?

26.06.2021 12:34
Сёння не ўлёткі і не газеты, якія распаўсюджваюць у сакрэце ў варожай дзяржаве, не радыё схаванае ў падвале, а кіберпрастора з’яўляецца месцам, дзе вядзецца гэтак званая «халодная вайна».

Дэпутаты абмеркавалі пытанні інфармацыйнай бяспекі дзяржавы ў сувязі з кібератакамі

29.06.2021 17:23
Раней былі паведамленні пра хакерскую атаку на электронную пошту міністра Міхала Дворчыка і яго жонкі.