Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль сустрэўся ў Вільні з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. «ЕС на баку жыхароў Беларусі!», – напісаў Шарль Мішэль у Твітары.
Падчас сустрэчы, кіраўнік Еўрапейскага савета асудзіў пераслед апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і журналістаў, і падкрэсліў, што Еўрасаюз будзе працягваць патрабаваць правядзення ў Беларусі сумленных і празрыстых прэзідэнцкіх выбараў. Праведзеныя ў жніўні мінулага года супольнасць лічыць фальсіфікаванымі.
Размова датычыла таксама асуджэння Віктара Бабарыкі на шмат гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Кіраўнік Еўрапейскага савета асудзіў прысуд і назваў працэс палітычным.
аз