Беларуская Служба

ЕС апярэдзіў ЗША па тэмпах вакцынацыі

18.07.2021 06:33
Еўрапейскія палітыкі звяртаюць увагу на тое, што Еўрасаюз апярэдзіў Злучаныя Штаты па адсотку грамадзян, прышчэпленых хаця б адной дозай вакцыны ад COVID-19.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/Orlando Barria Dostawca: PAP/EPA

Міністр па еўрапейскіх справах Францыі Клеман Бон у сваім Twitter-ы са спасылкай на службу статыстыкі «Our World in Data» паведаміў, што да гэтага часу 55,5% грамадзян Еўрапейскага Саюза атрымалі першую дозу вакцыны. У ЗША гэты паказчык на ўзроўні 55,4%. «Мы працягваем, мы паскараемся», – дадаў міністр.

«Мы паабяцалі гэта, і цяпер гэта стала фактам. На гэтым тыдні Еўрапейскі саюз пераўзышоў ЗША і з'яўляецца кантынентам з найбольшай колькасцю вакцынаваных у свеце», – напісаў камісар па ўнутраным рынку Францыі Тʼеры Брэтон.

Паводле дадзеных Еўрапейскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі над хваробамі, больш за 245 мільёнаў чалавек у Еўрапейскім Саюзе атрымалі па меншай меры адну дозу вакцыны. Поўнасцю прышчэпленыя 182 мільёны грамадзян ЕС.

юл