Беларуская Служба

Парламент Славаччыны ўвёў прывілеі для прышчэпленых супраць каранавіруса

25.07.2021 17:11
Славаччына зʼяўляецца адной з краін з самым нізкім адсоткам вакцынаваных у Еўрапейскім Звязу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/Grzegorz Michałowski

Славацкі парламент прыняў законапраект, які ўводзіць прывілеі для людзей, прышчэпленых супраць каранавіруса ў выпадку пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі. Новыя правілы павінны дазволіць пазбегнуць яшчэ аднаго закрыцця гаспадаркі Славаччыны.

Дэбаты па гэтых новаўвядзеннях працягваліся з пятніцы. На працягу двух дзён перад будынкам парламента ў Браціславе пратэставалі супраць абмежаванняў, якія тычацца невакцынаваных людзей.

Законапраект першапачаткова не падтрымлівалі ўсе партыі, якія ўваходзяць у кіроўную кааліцыю. Міністр аховы здароўя Уладзімір Ленгварскі паведаміў, што кампраміс аднак быў дасягнуты:

- Мы будзем рабіць тое, што ўжо робяць іншыя еўрапейскія дзяржавы. У выпадку пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі – гэта значыць не цяпер, а магчыма нават ніколі, абавязковай умовай для доступу да некаторых месцаў будзе даведка аб вакцынацыі, праходжанні хваробы або вынік тэсту».

Паводле прынятага закону, людзі, прышчэпленыя супраць COVID-19, будуць мець свабодны доступ да крамаў, рэстаранаў, цэркваў, а таксама ўстановаў культуры і спартыўных аб'ектах. Ад непрышчэпленых у большасці выпадкаў будзе патрабавацца адмоўны вынік тэсту на каранавірус або даведка аб праходжанні COVID-19.

Славаччына зʼяўляецца адной з краін з самым нізкім адсоткам вакцынаваных у Еўрапейскім Звязу. Першую дозу вакцыны тут атрымаў толькі 41% насельніцтва.

iar/эж

Чацвёртая хваля пандэміі будзе адрознівацца ад ранейшых

23.07.2021 13:36
Найгоршы сцэнарый прагназуе захваральнасць у межах 10-15 тысяч чалавек у дзень.

У Польшчы поўнасцю прышчэпленыя амаль 16,9 мільёна чалавек

24.07.2021 15:27
Сёння Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 122 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі, памерла 6 чалавек.