Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігар Кліменка заявіў, што следчыя сканцэнтраваныя на расследаванні дзвюх версіі гібелі аднаго з кіраўнікоў Беларускага дому ва Украіне Віталя Шышова.
«Разглядаюцца версіі пра самагубства і пра забойства з імітаваннем самагубства. Гэта дзве асноўныя версіі, хаця мы не адкідаем іншых. Магчыма, у часе расследавання будуць і іншыя версіі», – паведаміў Ігар Кліменка 3 жніўня на прэсавай канферэнцыі ў Кіеве.
Кіраўнік паліцыі зняпраўдзіў інфармацыю, што ў Віталія Шышова быў зламаны нос.
«Пакуль мы канстатуем, што была садраная скура на носе, на левым калене і невялікія драпіны на губе», – удакладніў ён і дадаў, што канчаткова стан мусіць вызначыць экспертыза.
яс/паводле Свабода