Беларуская Служба

Новы канцлер Германіі наведае Польшчу 12 снежня

09.12.2021 18:32
Еўрадэпутат і былы кіраўнік польскай дыпламатыі спадзяецца, што гэта не будзе выключна візіт ветлівасці.
    .
Новы канцлер Германіі Олаф Шольц. PAP/EPA/Jens Krick / POOL

Еўрадэпутат ад польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» выказаў надзею, што візіт у Польшчу новага канцлера Германіі Олафа Шольца стане нагодай для ўзмацнення супрацоўніцтва і сур'ёзных перамоваў. Нагадваем, Олаф Шольц наведае Варшаву ў бліжэйшую нядзелю, 12 снежня.

Вітальд Вашчыкоўскі(Witold Waszczykowski) спадзяецца, што кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Германіі абмяркуюць важныя пытанні:

- Ёсць шмат тэмаў, якія варта закрануць. Гаворка ідзе пра еўрапейскую бяспеку, у тым ліку энергетычную, кліматычную; пра будучыню Еўрасаюза, трансатлантычныя адносіны, гістарычныя тэмы і двухбаковыя адносіны. Спадзяюся, што гэта не будзе выключна візіт ветлівасці.

Вітальд Вашчыкоўскі падкрэсліў, што Польшча з’яўляецца адным з найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Германіі. За два дні да візіту канцлера Польшчу наведае кіраўнік нямецкай дыпламатыі Анналена Бэрбок.

IAR/аз

Лідары СДПГ, СвДП і Зялёных падпісалі кааліцыйнае пагадненне

07.12.2021 13:45
Каментатары звяртаюць увагу, што ў кааліцыйным пагадненні, якое налічвае 177 старонак, няма ні слова пра Nord Stream 2.

Олаф Шольц абраны новым канцлерам Германіі

08.12.2021 13:26
63-гадовы палітык СДПГ стаў дзявятым канцлерам ФРГ.