Беларуская Служба

Кіеў дзякуе Варшаве за падтрымку перад абліччам расійскай агрэсіі

01.02.2022 15:10
Перамовы ў Кіеве тычыліся таксама эканомікі, энергетыкі і інфраструктуры.
Polish Prime Minister Mateusz Morawiecki and his Ukrainian counterpart Denys Shmygal hold a joint news conference in Kyiv on Tuesday, Feb. 1, 2022.
Polish Prime Minister Mateusz Morawiecki and his Ukrainian counterpart Denys Shmygal hold a joint news conference in Kyiv on Tuesday, Feb. 1, 2022. Photo: PAP/Leszek Szymański

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль выказаў гатовасць да наладжвання новага трохбаковага пагаднення паміж сваёй дзяржавай, Польшча і Вялікабрытаніяй. Пасля сустрэчы ў Кіеве з прэмʼер-міністрам Польшчы Матэвушам Мазавецкім украінскі палітык падзякаваў польскаму народу за падтрымку і за тое, што Польшча стала на баку ўкраінскай свабоды і суверэнітэту.

-Спадзяюся, што ў бліжэйшы час нам удасца афіцыйна пачаць рэалізацыю новага фармату рэгіянальнага супрацоўніцтва Украіна – Польшча – Вялікабрытанія. Ва ўмовах расійскай агрэсіі варта таксама падпісаць трохбаковы дакумент дзеля ўмацавання рэгіянальнай бяспекі.

Перамовы ў Кіеве тычыліся таксама эканомікі, энергетыкі і інфраструктуры. Кіраўнік украінскага ўрада сярод іншага абвясціў аб пачатку перамоваў, накіраваных на аднаўлення чыгуначнага транзіту з Украіны ў Польшчу.

Пасля перамоваў са сваім украінскім калегам Матэвуш Маравецкі накіраваўся на сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзіміра Зяленскім. У праграме афіцыйнага візіту прэмʼера Маравецкага сустрэча з тамтэйшай польскай меншасцю.

iar/эж

Вялікабрытанія, Польшча і Украіна могуць стварыць альянс

31.01.2022 15:13
Галоўная задача новай дамовы – процідзеянне расійскай пагрозе і сумесная праца дзеля будучыні еўрапейскай бяспекі.

Прэм'ер Польшчы: Мы гатовы перадаць Украіне абарончыя ўзбраенні

01.02.2022 09:04
Палітык падкрэсліў, што Польшча салідарна з Украінай перад абліччам расійскай пагрозы, але «сёння словаў салідарнасці недастаткова».