Беларуская Служба

Кампанія Hyundai прыпыняе працу па зборцы аўтамабіляў у Санкт-Пецярбургу

01.03.2022 20:02
Прычына – праблемы з забеспячэннем завода ў выніку зрыву ланцужкоў паставак.
Hyundai Sonata Hybrid
Hyundai Sonata HybridAutorstwa Bull-Doser - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=45392882

Паўднёвакарэйскі канцэрн Hyundai да 5 сакавіка спыняе працу свайго аўтазборачнага завода ў Санкт-Пецярбургу. Прычына – праблемы з забеспячэннем завода ў выніку зрыву ланцужкоў паставак.

З-за ўварвання Расіі ва Украіну гандаль з агрэсарам быў абмежаваны шэрагам аўтамабільных кампаній. General Motors і Daimler Truck прыпынілі экспарт аўтамабіляў у Расію. Тое ж самае зрабілі Volvo і Volkswagen, а Mercedes-Benz прадаў свае ўдзелы ў расійскім Камскім аўтамабільным заводзе (КамАЗ).

Авіягігант з ЗША Boeing таксама прыпыніў свае кантакты з Расіяй.

IAR /аз

Volvo спыняе выпуск машын у Расіі з-за нападу на Украіну

28.02.2022 20:01
Галоўнай прычынай канцэрн назваў уварванне Расіі ва Украіну.