Украінскія сілы, па інфармацыі мясцовай адміністрацыі, кантралююць каля траціны Севераданецку – прамысловую зону і навакольныя жылыя кварталы. Кіраўнік ваена-грамадзянскай адміністрацыі Луганскай вобласці Сяргей Гайдай паведаміў, што дальнабойная артылерыя дапамагла бы адбіць атакі расяянаў на Севераданецк. Палітык распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу 24, што ў цяперашні час ідзе масіраваны абстрэл гораду і ваколіц:
-Яны знішчаюць усё, што якім-небудзь чынам можна выкарыстоўвацца для абароны. Яны вядуць бесперапынныя абстрэлы. Акупанты проста не спыняюцца. Як толькі мы атрымаем дальнабойную артылерыю, каб супрацьстаяць расійскай, нашы спецназаўцы змогуць «ачысціць» горад за 2-3 дні.
Генштаб Узброеных Сіл Украіны паведаміў, што па Севераданецку вядзецца артылерыйскі і ракетны абстрэлы, а таксама мінамётны агонь. З-за баёў з гораду ўжо немагчыма эвакуіраваць жыхароў.
iar/эж