46 мільённая Аргенціна, чыя эканоміка змагаецца з крызісам, які абвастрыўся пасля расійскай агрэсіі ва Украіне ды пандэміі каранавіруса, заканчвае 2022 год з амаль 100-працэнтнай інфляцыяй, самай высокай у Лацінскай Амерыцы.
Гэта вынік папярэдняй ацэнкі, абвешчанай напярэдадні Калядаў групай урадавых эканамістаў. У дакладзе гаворыцца пра ўплыў галапіруючай інфляцыі на ўзровень жыцця насельніцтва краіны гаворыцца: «32,7 працэнты сем'яў і 43,1 працэнт насельніцтва знаходзяцца за рысай беднасці. Гэта на 0,7% больш, чым на канец мінулага года».
Узровень беспрацоўя ў краіне вырас да 8,7 працэнта; толькі 40,3 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва ва ўзросце 18 гадоў і старэй «карыстаюцца правам поўнай занятасці», а 28% працуючых не маюць сацыяльнай страхоўкі.
Таксама ў справаздачы аб эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў рэгіёне Эканамічнай камісіі для Лацінскай Амерыкі (CEPAL), гаворыцца пра тое, што ў гэтай частцы свету 201 мільён чалавек (32,1%) жывуць «у галечы, з якіх 82 мільёны, або 13,1%, жывуць у крайняй беднасці».
Узровень крайняй беднасці ў канцы 2022 года азначае, што рэгіён вярнуўся на чвэрць стагоддзя назад. 45% дзяцей і моладзь ва ўзросце да 18 гадоў жывуць у галечы.
Выканаўчы сакратар CEPAL Хасэ Мануэль Салазар Ксірынахс сказаў: «Наш рэгіён сутыкнуўся з каскадам крызісаў, якія пагаршаюць няроўнасць і слабасці ўсёй яго эканомікі».
PAP/юл