Беларуская Служба

Белы дом: Візіт Байдэна ў Кіеў беспрэцэдэнтны – гэта зона ваенных дзеянняў, дзе няма ваеннай прысутнасці ЗША

20.02.2023 19:26
Візіт «скрупулёзна планаваўся месяцамі» адміністрацыяй і службамі бяспекі, пра гэтыя планы была ў курсе невялікая група людзей у кожным з міністэрстваў.
Джо Байдэн у КіевеPAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Візіт Джо Байдэна ў Кіеў у панядзелак беспрэцэдэнтны: прэзідэнт ЗША накіраваўся ў краіну, якая з'яўляецца зонай баявых дзеянняў, і – у адрозненне ад Ірака ці Афганістана – зонай баявых дзеянняў без ваеннай прысутнасці ЗША, заявіла дырэктар Белага дома па камунікацыях Кейт Бедынгфілд. Яна дадала, што гэта таксама быў «лагістычна складаны і цяжкі шлях».

Намеснік дарадцы па нацыянальнай бяспецы Джон Файнер падкрэсліў на брыфінгу, што колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Кіеве таксама невялікая ў параўнанні з Іракам ці Афганістанам. «Каманда, якая суправаджала прэзідэнта, таксама была выключна невялікай. Яна ў асноўным складалася з некалькіх яго бліжэйшых паплечнікаў, невялікай брыгады медыкаў, фатографа і падраздзялення аховы», – сказаў Файнер.

Ён падкрэсліў, што візіт «скрупулёзна планаваўся месяцамі» адміністрацыяй і службамі бяспекі, пра гэтыя планы была ў курсе невялікая група людзей у кожным з міністэрстваў. Было цеснае супрацоўніцтва на «самым высокім узроўні» ўкраінскай улады, дадаў Файнер.

ав

Анджэй Дуда і Джо Байдэн будуць размаўляць пра бяспеку Польшчы

20.02.2023 18:02
Гэта першая тэма парадку дня сустрэчы, адзначыў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.