Балгарыя выслала з краіны кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы ў Сафіі і двух беларускіх святароў нібыта за дзейнасць на карысць Расіі, паведамілі мясцовыя ўлады.
Агенцтва нацыянальнай бяспекі Балгарыі заявіла, што абвінавачаныя святары хацелі «ўплываць на грамадска-палітычныя працэсы ў Балгарыі ў інтарэсах расійскіх геапалітычных інтарэсаў». Мужчынам забаранілі ўезд у краіну на пяць гадоў.
Сітуацыю пракаментавала і амбасада Расіі ў Сафіі. «Цяперашнія кіраўнікі Балгарыі вырашылі разбурыць грамадска-палітычныя, культурныя і гуманітарныя сувязі паміж нашымі краінамі», – гаворыцца ў паведамленні ў сацыяльных сетках.
ав