Расіяне працягваюць наносіць авіяўдары па грамадзянскіх аб'ектах.
Генштаб узброеных сіл Украіны паведамляе аб расійскіх абстрэлах у раёне Бахмута. Украінцы таксама спрабуюць перанесці туды свае пазіцыі. Жорсткія баі ідуць таксама ў 50 км на поўдзень ад Бахмута – у раёне Аўдзееўкі.
Расійскія акупанты амаль месяц спрабуюць акружыць і захапіць горад і рыхтуюцца да чарговай хвалі наступу, сказаў у эфіры тэлеканала «Інтэр» украінскі вайсковец Максім Марозаў, які ваюе пад Аўдзееўкай. Як ён адзначыў, з паўднёвага флангу расіяне хочуць пашырыць акружэнне, з поўначы спрабуюць перасекчы чыгунку і захапіць коксахімічныя заводы. Невялікімі групамі яны таксама атакуюць прамысловы раён Аўдзееўкі. Ім гэта не ўдаецца дзякуючы гераічнай працы ўкраінскіх сіл абароны.
Па дадзеных СМІ, украінцы таксама здабываюць тэрыторыю на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Расіяне інтэнсіўна бамбяць правы бераг. У той жа час, паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, расійскія войскі спынілі атакі ў раёне Лімана на поўначы Данецкай вобласці.
яс