Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS, пастаўленыя заходнімі партнёрамі, ужо знаходзяцца на баявой службе ва Украіне.
«Кожны, хто дапамагае Украіне аднавіць бяспеку, кожны, хто абараняе і працуе для нашай краіны, хто ўмацоўвае партнёрства ў сферы бяспекі, кожны, хто аказвае ціск на тэрарыстычную дзяржаву, з'яўляецца абаронцам свабоды і чалавечнасці», – напісаў украінскі лідар у сацсетках.
NASAMS – амерыкана-нарвежская сістэма СПА малой далёкасці. Гэта дазволіць не толькі супрацьстаяць нападам з паветра, але і перахопліваць больш розных тыпаў ракет, у тым ліку крылатых.