Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Спыненне агню пойдзе на карысць выключна Расіі

11.01.2024 16:02
«Мы не будзем рызыкаваць», – сказаў Зяленскі, дадаўшы, што спыненне баявых дзеянняў не спыніць вайны.
     i
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі i прэзідэнт Эстоніі Алар Карысў PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што спыненне агню ў вайне з Расіяй не прывядзе да палітычнага дыялогу і пойдзе на карысць выключна Маскве.

У размове з журналістамі ў Таліне прэзідэнт заявіў, што любы перапынак у баях можа дазволіць Расіі перагрупаваць войскі і павялічыць пастаўкі боепрыпасаў.

«Мы не будзем рызыкаваць», – сказаў Зяленскі, дадаўшы, што спыненне баявых дзеянняў не спыніць вайны.

Прэзідэнт Украіны працягвае турнэ па Еўропе. Учора ён наведаў Літву, сёння – Эстонію і Латвію.

IAR/аз

Літва і Украіна маюць намер разам дамагацца ўзмацнення санкцый і ізаляцыі Беларусі і РФ

11.01.2024 08:07
Наўседа і Зяленскі асудзілі пасобніцкую ролю Беларусі ў злачынстве выкрадання ўкраінскіх дзяцей.

Прэзідэнт Украіны працягвае турнэ па Еўропе

11.01.2024 09:58
Учора Уладзімір Зяленскі пабываў у Літве, сёння наведвае Эстонію і Латвію.