Беларуская Служба

Польшча занепакоеная празмерным імпартам з Украіны

15.01.2024 18:30
У Бруселі вырашаецца лёс бязмытнага гандлю з Украінай.
Збожжаskyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча запэўнівае ў падтрымцы Украіны, але адначасова выказвае занепакоенасць празмерным імпартам аграхарчовай прадукцыі з гэтай краіны. Пра гэта міністр сельскай гаспадаркі Чэслаў Сякерскі казаў падчас відэаканферэнцыі з віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Валдзісам Дамброўскісам, у якой таксама браў удзел міністр развіцця і тэхналогіі Кшыштаф Гетман.

Аб ходзе перамоваў журналістам паведаміў прэс-сакратар Еўракамісіі. Ён таксама сказаў, што на гэты конт адбудуцца далейшыя перамовы паміж Варшавай і Бруселем.

Першапачаткова камісія павінна была заўтра зацвердзіць прапанову аб падаўжэнні бязмытнага гандлю з Украінай да чэрвеня наступнага года. Аднак з-за, у тым ліку, пратэстаў з боку прадстаўнікоў польскага ўраду і польскага камісара па сельскай гаспадарцы яна адклала згаданае рашэнне да наступнага тыдня.

IAR/аз

Польскія фермеры аднавілі блакіроўку пункта пропуску «Медыка-Шэгіні» на мяжы з Украінай

04.01.2024 13:02
Цяпер па гэтым маршруце ўезду ва Украіну чакаюць ужо каля 800 грузавікоў.