Беларуская Служба

Украінскае войска збіла 40 з 45 запушчаных Расіяй беспілотнікаў

11.02.2024 09:46
Як паведамляюць у ВПС, расіяне запускалі беспілотнікі з акупаванага Крыма.
Пажар пасля ўдару беспілотніка па нафтабазе ў Харкаве PAP/EPA/YAKIV LIASHENKO

Украінская супрацьпаветраная абарона збіла 40 з 45 беспілотнікаў, з дапамогай якіх Расія атакавала Кіеў і іншыя рэгіёны Украіны ў ноч з суботы на нядзелю. Як паведамляюць у ВПС, расіяне запускалі беспілотнікі з акупаванага Крыма.

Атацы падвергліся вобласці цэнтральнай Украіны: Кіеўская, Вінніцкая, Жытомірская і Чаркаская, а таксама паўднёвыя: Кіраваградская і Днепрапятроўская, а таксама паўднёвыя вобласці: Адэская, Мікалаеўская і Херсонская. Супрацьпаветраная абарона знішчыла 40 беспілотнікаў тыпу «Шахед», паведаміла ўкраінская армія ў Тэлеграме.

У Днепрапятроўскай вобласці аскепкі збітых беспілотнікаў сталі прычынай пажару, у выніку якога пацярпеў адзін чалавек, паведамілі абласныя ўлады.

У ноч з суботы на нядзелю ў Кіеве і іншых рэгіёнах аб'яўлена зенітная трывога.

ав

Прэзідэнт Украіны прызначыў новага начальніка Генштаба

10.02.2024 15:01
Раней Уладзімір Зяленскі памяняў таксама галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны.

The New York Times: Украіне хопіць боепрыпасаў толькі да сакавіка

10.02.2024 18:01
Міхаіл Падаляк заклікае амерыканскіх партнёраў паскорыць дапамогу і называе амерыканскую падтрымку «інвестыцыяй у глабальную бяспеку».

Сітуацыя ва Украіне стане галоўнай тэмай сустрэчы міністраў абароны краін НАТА

10.02.2024 17:01
Міністры абароны Паўночнаатлантычнага альянсу сустрэнуцца 15 лютага ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі.