Беларуская Служба

Ізраільская армія пачала наносіць удары па Ліване ў адказ на ліванскі абстрэл

14.02.2024 14:15
Раней ліванская групоўка абстраляла ракетамі поўнач Ізраіля.
     .
Наступствы абстрэлу Ізраіля з боку Лівана.Фота: PAP/EPA/AYAL MARGOLIN

Армія Ізраіля абвясціла аб пачатку авіяўдараў па Ліване. Некалькімі гадзінамі раней ліванская групоўка «Хезбала» абстраляла ракетамі Цфат на поўначы Ізраіля. У выніку атакі пацярпела шмат людзей.

Учора лідар «Хезбалы» Хасан Насрала запэўніў, што ягоная арганізацыя абавязаная абараняць Ліван ад «ізраільскай агрэсіі». Гаворка ідзе пра вайну ў сектары Газа, якая доўжыцца з 7 кастрычніка мінулага году, а пачалася яна пасля ўварвання баевікоў палестынскага ХАМАСу ў Ізраіль.

IAR/нг