Беларуская Служба

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША сышла на вакацыі, не прагаласаваўшы за законапраект аб дапамозе Украіне

16.02.2024 11:56
На гэтым тыдні, 13 лютага, сенат ЗША прыняў пакет дапамогі Украіне, Ізраілю і Тайваню на 95 мільярдаў долараў. Аднак лёс законапраекта, падтрыманага прэзідэнтам Джо Байдэнам, нявызначаны, бо гэты дакумент мусіць быць ухвалены Палатай прадстаўнікоў, у якой дамінуюць рэспубліканцы.
.
.Shutterstock/RozenskiP/ArChe1993/Gints Ivuskans

«Паколькі Кангрэс яшчэ не прыняў дадатковае заканадаўства, мы не змаглі перадаць Украіне артылерыйскія снарады, якія ёй адчайна патрэбныя для стрымлівання расійскіх нападаў», – падкрэсліў Джон Кірбі, прэс-сакратар Савета Бяспекі ЗША ў чацвер.

Украінскія войскі ў значнай ступені залежаць ад паставак зброі з ЗША і іншых заходніх саюзнікаў, каб змагацца з Расіяй, якая мае значна большы вайсковы рэзерв.

Прэс-сакратар Белага дома Эндру Бэйтс паведаміў, што Белы дом абураны тым, што спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан адклаў (у Палаце прадстаўнікоў – рэд.) «без разгляду прыняты Сенатам пакет дапамогі Украіне».

Бэйтс дадаў, што Джонсан абвясціў пра адпачынак «замест таго, каб пакласці канец шкодзе, якую ён наносіць нашай нацыянальнай бяспецы».

У экстраным звароце 13 лютага прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў Джонсана «неадкладна» прагаласаваць за законапраект аб дадатковым фінансаванні Украіны, які быў прыняты Сенатам.

Аднак спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Майк Джонсан заявіў, што ў законапраекце Сената адсутнічаюць больш жорсткія меры бяспекі на мяжы, якіх патрабавалі рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў, і ён не будзе выносіць дакумент на галасаванне ў ніжняй палаце.

Паводле PAP/вх

ISW: захоп Аўдзееўкі дасць Крамлю палітычныя выгоды, але не тактычныя

16.02.2024 10:05
Каментуючы ваенны поспех Расіі ў Аўдзееўцы на ўсходзе Украіны, Амерыканскі інстытут ваенных даследаванняў (ISW) прагназуе, што патэнцыйны захоп горада прынясе Крамлю палітычныя выгады, і ён паспрабуе прадставіць гэта як значную перамогу.

Лукашэнка заявіў, што ў Лельчыцах затрымалі дыверсантаў

16.02.2024 11:02
15 лютага ў Лельчыцкім раёне ўводзіўся рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Пазней мясцовыя ўлады сказалі, што гэта вучэнні.