Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэны на арышт былога міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу і начальніка генштаба Валерыя Герасімава. Абодва ордэны з'яўляюцца вынікам заяваў пракуратуры.
Суддзі суда палічылі, што ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што абодва падазраваныя нясуць адказнасць за ракетныя ўдары расійскіх узброеных сіл па ўкраінскай электраэнергетычнай інфраструктуры ў перыяд з кастрычніка 2022 года па сакавік 2023 года. Такім чынам, паводле МУС, ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што напады былі накіраваны супраць грамадзянскіх абʼектаў і прывялі да ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
Пры гэтым суддзі Суда падкрэслілі, што адной з фундаментальных мэтаў міжнароднага гуманітарнага права зʼяўляецца абарона грамадзянскіх асоб ва ўзброеных канфліктах.
ав