Джуліян Асанж цяпер вольны чалавек. Стваральнік Wikileaks дасягнуў пагаднення з Міністэрствам юстыцыі ЗША, паклаўшы канец шматгадовай справе, якая выклікала сусветную дыскусію аб межах свабоды слова ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і дзяржаўных сакрэтаў.
Згодна з умовамі пагаднення, Джуліян Асанж прызнаў сябе вінаватым па адным з пунктаў абвінавачання ў змове з мэтай раскрыцця інфармацыі, звязанай з нацыянальнай абаронай. У пакаранне яму залічылі час знаходжання ў турме. Заснавальнік Wikileaks, які апошнія пяць гадоў знаходзіўся ў брытанскай турме падчас працэдуры экстрадыцыі ў ЗША, можа вярнуцца ў родную Аўстралію без неабходнасці праводзіць час у амерыканскай турме. Пагадненне Асанжа з Міністэрствам юстыцыі зацвердзіла федэральны суддзя ў Сайпане, сталіцы Паўночных Марыянскіх астравоў, тэрыторыі ЗША ў Ціхім акіяне.
Джуліян Асанж заснаваў WikiLeaks у 2006 годзе. У 2010 годзе сайт апублікаваў дыпламатычныя ноты і ваенныя файлы, скрадзеныя аналітыкам амерыканскай разведкі Чэлсі Мэнінг. Пракуратура абвінаваціла Асанжа ў нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы ЗША ды іх саюзнікаў, і дапамозе іх сапернікам.
ПР/юл