Папа Францішак назваў «скандалам» тое, што ў свеце ўсё яшчэ вырабляюць і прадаюць зброю, калі людзі пакутуюць ад катаклізмаў і голаду. Падчас сустрэчы з вернікамі ў нядзелю на малітве «Анёл Панскі» ён падкрэсліў, што міжнародная супольнасць не павінна дапускаць гэтага.
Звяртаючыся да тысяч людзей, якія прыйшлі ў Ватыкан на паўдзённую малітву, Папа сказаў: «Хоць у свеце шмат людзей, якія пакутуюць ад катаклізмаў і голаду, зброя і рэсурсы працягваюць стварацца і прадавацца, распальваючы вялікія і малыя войны».
«Гэта скандал, які міжнародная супольнасць не павінна цярпець і які адмаўляе дух братэрства Алімпійскіх гульняў, якія толькі пачаліся», – сказаў Францішак.
Ён заклікаў: «Не забывайма, браты і сёстры: вайна – гэта правал».
ав