Беларуская Служба

Жах у Англіі. На дзяцей мужчына напаў з нажом, ёсць ахвяры

30.07.2024 07:41
Двое дзяцей загінулі ў выніку нападу з нажом у Саўтпорце недалёка ад Ліверпуля. Яшчэ дзевяць атрымалі раненні. Стан шасцярых з іх цяжкі, а таксама двух дарослых.
  .      ,
Жах у Англіі. На дзяцей мужчына напаў з нажом, ёсць ахвярыPAP/EPA/ADAM VAUGHAN

– Я дагэтуль не магу прыйсці ў сябе, – паведаміла Польскаму радыё Караліна Каміньска, жыхарка Саўтпорту, якая мае салярый побач з месцам здарэння.

Зламыснік зайшоў у мясцовы Дом культуры, дзе праходзілі заняткі для дзяцей, і пачаў наносіць удары нажом.

«З вялікім сумам я паведамляю, што двое дзяцей загінулі ў выніку раненняў, атрыманых раніцай», – заявіла Серэна Кенэдзі з паліцыі Мерсісайда.

«Мы мяркуем, што пацярпелыя дарослыя мужна спрабавалі абараніць дзяцей ад нападу», – дадала прадстаўніца паліцыі. Яна падкрэсліла, што як маці і бабуля «не можа нават уявіць, якія пакуты цяпер перажываюць семʼі загінулых».

Раней па справе быў затрыманы 17-гадовы падлетак. На дадзеным этапе следства не разглядае здарэнне як тэрарыстычны акт. Міліцыя звяртаецца да грамадзян з просьбай пазбягаць здагадак аб абставінах трагедыі на ранніх стадыях расследавання.

«Мы з жонкай глыбока шакаваныя паведамленнямі аб жудасным інцыдэнце ў Саўтпорце», – так адрэагавалі на напад у сваёй заяве кароль Карл III і яго жонка каралева Каміла.

Кароль выказвае «шчырыя спачуванні ад сэрца, малітвы і глыбокае суперажыванне» сваякам загінулых.

Інцыдэнт адбыўся перад поўднем па мясцовым часе 29 ліпеня. Мясцовыя жыхары падкрэсліваюць, што гэта ціхае месца, дзе ёсць возера, пляж. Таксама шмат дамоў састарэлых.



Паводле IAR/вх