Беларуская Служба

Аўстрыйскaя ўльтраправая партыя хоча спыніць выплаты ў ваенны фонд ЕС, які дапамагае Украіне

22.08.2024 10:30
Праграма аўстрыйскіх ультраправых прадугледжвае неабходнасць працягваць купляць расійскі газ.
Сцяг АўстрыіFachdozent/pixabay.com/CC0

Аўстрыйскія ўльтраправыя сілы хочуць спыніць выплаты ў ваенны фонд ЕС, які дапамагае Украіне. Аўстрыйская партыя свабоды (Freiheitliche Partei Österreichs (FPÖ)) дэкларуе ў сваёй перадвыбарчай праграме намер спыніць узносы ў Еўрапейскі фонд міру. Як чакаецца, партыя пераможа на вераснёвых парламенцкіх выбарах у Аўстрыі.

У праграме палітычная арганізацыя сцвярджае, што Аўстрыя парушае свой нейтралітэт, плацячы ўзносы ў фонд, які накіраваны на падтрымку ўкраінскай арміі.



«Мы падтрымліваем актыўную палітыку міру і нейтралітэту. Аўстрыя павінна выкарыстоўваць свае грошы для ўласнай арміі», — падкрэсліваюць члены Аўстрыйскай партыі свабоды. Паводле іх, «антынейтралітэт» Вены ў вайне ва Украіне шкодзіць Аўстрыі больш, чым Расіі, а «працяглая вайна стварае дадатковы цяжар і павышае кошты на энерганосьбіты».

Больш за тое, праграма аўстрыйскіх ультраправых прадугледжвае працягваць купляць расійскі газ. «Расійскі газ будзе працягваць уносіць важны ўклад у нашу бяспеку паставак. Безадказныя санкцыі з'яўляюцца контрпрадуктыўным умяшаннем на рынку. Яны прывялі да павышэння коштаў на газ», - заяўляе Аўстрыйская партыя свабоды.

Нагадваем, выбары ў Нацыянальны савет – ніжэйшую палату парламента Аўстрыі - пройдуць 29 верасня.

IAR/аз

ЕС падрыхтаваны да зімы, газасховішчы запоўненыя на 90%

21.08.2024 18:10
Еўрасаюз рыхтуецца да зімы. Газасховішчы запоўненыя як мінімум на 90 працэнтаў, пацвердзіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Венгрыя адказала Еўракамісіі наконт спрашчэння візавага рэжыму для расіян і беларусаў

21.08.2024 19:06
Венгрыя запэўніла Еўракамісію, што спрашчэнне візавага рэжыму для расіян і беларусаў адпавядае патрабаванням бяспекі ЕС.