Аперацыя «Эпічная лютасць», распачатая ў лютым супраць Ірана, завяршылася, абвясціў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа. Ён падкрэсліў, што прыярытэтам для Злучаных Штатаў у цяперашні час з'яўляецца разблакаванне Армузскага праліва.
Падчас сустрэчы з журналістамі Марка Рубіа заявіў, што пытанні, якія тычацца ядзернай праграмы Ірана, у тым ліку яго запасаў высокаўзбагачанага ўрану, будуць вырашаны шляхам перамоваў.
— Аперацыя «Эпічная лютасць» завяршылася, аб чым прэзідэнт паведаміў Кангрэсу — гэты этап застаўся ззаду. Цяпер мы пераходзім да этапу «Праект Свабода», — сказаў Рубіа, маючы на ўвазе ініцыятыву прэзідэнта ЗША, накіраваную на забеспячэнне праходу камерцыйных суднаў праз праліў.
Аднак пазней прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты часова прыпыняюць аперацыі па суправаджэнні суднаў праз Армузскі праліў, захоўваючы пры гэтым блакаду, і дадаў, што дасягнуты вялікі прагрэс у заключэнні «ўсебаковага і канчатковага пагаднення» з Іранам.
IAR/яс