Беларуская Служба

Францыя стварае «лічбавы кантынгент» для інфармацыйнай вайны

07.05.2026 18:02
Гэта адказ Парыжа на агрэсіўныя дзеянні іншых дзяржаў у інфармацыйнай сферы.
Парыжnuno_lopes/pixabay.com/CC0 Public Domain

Францыя стварае «лічбавы кантынгент», які спецыялізуецца на інфармацыйнай вайне. Міністэрства замежных спраў Францыі набірае дзясяткі экспертаў для падтрымкі новага падраздзялення французскай дыпламатыі, адказнага за супрацьдзеянне дэзынфармацыі і прасоўванне ўласнага наратыву. Гэта адказ Парыжа на агрэсіўныя дзеянні іншых дзяржаў у інфармацыйнай сферы.

Кандыдаты ў так званы «лічбавы кантынгент» прынялі ўдзел у спецыяльным форуме па наборы ў Парыжы.

— Мы адбяром некалькі дзясяткаў рэзервістаў, якія будуць працаваць у 30 прыярытэтных напрамках інфармацыйнай вайны. Яшчэ некалькі дзясяткаў будуць падтрымліваць новае падраздзяленне ў нашай штаб-кватэры, — абвясціў міністр замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро.

Падтрымка дыпламатаў на замежных пасадах, павышэнне іх лічбавай актыўнасці і маніторынг інфармацыйнай вайны ў 20 краінах — гэта іншыя дзеянні, абвешчаныя Парыжам.

Міністр замежных спраў Францыі таксама абвясціў пра ўваходжанне французскай дыпламатыі ў сацыяльную сетку TikTok.

Французскія ўлады падкрэсліваюць, што адсутнасць удзелу ў інфармацыйнай вайне азначае саступку пазіцый Кітаю, ЗША і Расіі, якія, паводле Парыжа, трацяць мільярды на дзейнасць, накіраваную на Еўропу і яе дэмакратычныя каштоўнасці.

IAR/аз

Дзяржаўныя СМІ ў Польшчы аб'ядноўваюць намаганні па барацьбе з дэзынфармацыяй

07.05.2026 17:00
Яе цэнтральным элементам стане запушчаны ў траўні вэб-сайт sprawdzamto.pl.