Беларуская Служба

Прэзідэнт Венгрыі адмаўляецца сыходзіць у адстаўку

18.05.2026 17:20
Тамаш Шуёк мае намер выконваць свае абавязкі да канца тэрміну, а патрабаванне новага ўрада лічыць нападам на інстытут прэзідэнта.
Прэзідэнт Венгрыі Тамаш Шуёк Autorstwa Sándor Palota - Sándor Palota (Hungarian Government, Communication Dept.), CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=150613766

Прэзідэнт Венгрыі Тамаш Шуёк адмовіўся сыходзіць у адстаўку, нягледзячы на ўзмацненне ціску з боку новага ўрада партыі «Ціса» (TISZA). У інтэрв'ю венгерскім СМІ палітык падкрэсліў, што «няма канстытуцыйных падстаў» для апраўдання яго сыходу да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў.

У інтэрв’ю сайту «Іndex» прэзідэнт заявіў, што парламенцкія выбары не ўплываюць на мандат прэзідэнта, які, згодна з Канстытуцыяй, не залежыць ад змены ўрада. Ён таксама падкрэсліў, што мае намер выконваць свае абавязкі да канца тэрміну, і што патрабаванне партыі «Ціса» — гэта напад на інстытут прэзідэнта.

Прэмʼер-міністр Петэр Мадзьяр рэзка адрэагаваў на згаданае інтэрвʼю. Ён заявіў у сацыяльных сетках, што заява прэзідэнта сведчыць аб тым, што «эра Орбана ўсё яшчэ захоўвае свае пазіцыі», і што сам Шуёк «страціў давер большасці грамадства».

Мадзьяр абвінаваціў кіраўніка дзяржавы ў тым, што ён застаецца палітычна звязаным з былым лагерам партыі «Фідэс»(Fidesz) і не прадстаўляе ўсю нацыю. Кіраўнік урада таксама абвясціў аб далейшым палітычным ціску на Прэзідэнцкі палац.

Паводле слоў Мадзьяра, далейшая прысутнасць Шуёка на пасадзе прэзідэнта перашкаджае аднаўленню даверу да дзяржавы пасля гадоў кіравання Віктара Орбана.

IAR/аз