Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер абвясціў, што пакідае пасады кіраўніка ўрада і лідара Лейбарысцкай партыі. Пры гэтым палітык застанецца на чале кабінета да абрання свайго пераемніка.
— Сёння раніцай я пагаварыў з Яго Вялікасцю Каралём, каб паведаміць яму пра сваё рашэнне. Я папрашу Нацыянальны выканаўчы камітэт Лейбарысцкай партыі прадставіць графік выбараў. Вылучэнне кандыдатаў распачнецца 9 ліпеня, а ўвесь працэс завершыцца да летняга перапынку парламента. Калі спатрэбіцца галасаванне, новы лідар уступіць на пасаду да аднаўлення працы парламента ў верасні. Я застануся на пасадзе прэм’ер-міністра да завяршэння выбараў.
Кір Стармер таксама паабяцаў забяспечыць упарадкаваную перадачу ўлады. Паводле брытанскіх СМІ, галоўным прэтэндэнтам на лідарства ў партыі лічыцца Эндзі Бёрнэм, які нядаўна вярнуўся ў Палату абшчын пасля перамогі на дадатковых выбарах.
Кір Стармер узначаліў урад Злучанага Каралеўства пасля перамогі лейбарыстаў на парламенцкіх выбарах у 2024 годзе.
iar/эж