Беларуская Служба

Балгарыя: Апошні дзень бясплатнага абмену леваў на еўра

30.06.2026 18:01
Нацыянальная валюта — леў выкарыстоўвалася ў Балгарыі больш за сто гадоў.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Балгарыі сёння апошні дзень бясплатнага абмену леваў на еўра. Балгарыя далучылася да еўразоны 1 студзеня. Абмен леваў быў бясплатным у банках і паштовых аддзяленнях на працягу шасці месяцаў. Большасць балгараў зрабілі гэта нa пачатку года.

Тамтэйшыя СМІ паведамляюць, што 93% старой валюты, якая знаходзілася ў абароце, ужо выведзеная з абарачэння, але мільярды леваў застаюцца па-за банкаўскай сістэмай.

Пачынаючы з 1 ліпеня абмен валюты будзе па-ранейшаму магчымы, але банкі і Балгарская пошта могуць увесці камісійную плату за такія паслугі.

Левы можна будзе абмяняць бясплатна і без часовых абмежаванняў у Балгарскім нацыянальным банку.
Нацыянальная валюта — леў выкарыстоўвалася ў Балгарыі больш за сто гадоў.

IAR/аз