Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва прапануе прызнаць расійскую выведку тэрарыстычнай арганізацыяй

04.09.2026 12:16
На думку літоўскіх урадоўцаў, такі крок адкрые шлях да больш жорсткіх фінансавых санкцый і іншых абмежаванняў супраць Крамля.
-
Прэм'ер-міністр Літвы Міндаўгас СінкявічусREUTERS

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс у пятніцу прапанаваў прызнаць расійскую выведку тэрарыстычнай арганізацыяй. 

«Гэта (будзе) не толькі палітычным сігналам, але і вельмі канкрэтным прававым інструментам, таму неабходна абмеркаваць гэта на ўзроўні ЕС», — сказаў Будрыс у інтэрв'ю журналістам.

Міністр падкрэсліў, што прызнанне расійскай выведкі тэрарыстычнай арганізацыяй мае пэўныя юрыдычныя наступствы, у тым ліку фінансавы кантроль, санкцыі і спыненне кантактаў з такой арганізацыяй.

Еўрапейскія службы выведкі ўсё часцей папярэджваюць, што расійскае ўварванне ва Украіну ўсё больш распаўсюджваецца на тэрыторыю краін-чальцоў ЕС і НАТА. Будрыс лічыць, што прызнанне расійскай выведкі тэрарыстычнай арганізацыяй можа стаць адной з мер у адказ супраць Масквы. Ён заявіў, што Літва мае намер працягваць працу над гэтым пытаннем.

У аўторак нямецкія ўлады абвінавацілі Маскву ў падбухторванні да жнівеньскага інцыдэнту ў аэрапорце Лейпцыга, які ЕС ахарактарызаваў як акт, які мае ўсе прыкметы «дзяржаўнага тэрарызму». Праз два дні, у чацвер, дацкая выведка папярэдзіла, што Крэмль актыўна рыхтуе дыверсійныя аперацыі, накіраваныя супраць абароннай прамысловасці краіны.

Балтыйскае інфармацыйнае агенцтва BNS нагадала, што Літва таксама звязвае гібрыдныя атакі з Расіяй. Міністр абароны Літвы Робертас Каўнас раней папярэджваў, што Масква разглядае магчымасць правядзення так званых аперацый пад фальшывым сцягам у краінах Балтыі — нападаў на крытычна важную інфраструктуру з выкарыстаннем украінскіх беспілотнікаў.

ПР/юл