Беларуская Служба

Прэзыдэнцкія выбары ў дзень народзін Лукашэнкі?

07.08.2019 08:09
Паводле палітолага Паўла Усава, з аднаго боку, прызначэнне даты на дзень народзін прэзідэнта – сімвалічна, але не прагматычна.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Лідзія Ярмошына назвала магчымую дату прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе – 30 жніўня. Аказалася, што гэта дзень народзін Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле палітолага Паўла Усава, з аднаго боку, прызначэнне даты на дзень народзін прэзідэнта – сімвалічна, але не прагматычна.

- Летам сітуацыя значна прасцейшая. Людзі адпачываюць, не займаюцца палітыкай. Таму, з аднаго боку, адсутнічае напружанасць падчас рэалізацыі выбарчай кампаніі, дня галасавання. З іншага боку, мы ведаем, што для Лукашэнкі важны высокі адсотак тых, хто прагаласаваў за яго. Мінімальная рыса тых, хто за яго “галасуе”, знаходзіцца на мяжы 80%. Гэты паказчык дасягаецца праз працэс прымусовага ўдзелу ў галасаванні, перш за ўсё студэнтаў і бюджэтнікаў. Беручы пад увагу тое, што гэта яшчэ будуць вакацыі, то арганізаваць масавую яўку можа быць немагчымым. Гэта можа падарваць карціну, якую ўлады малююць падчас выбараў.  Таму, ідучы за логікай уладаў, выбары могуць быць арганізаваныя ў першым тыдні верасня, каб было прасцей арганізаваць фальсіфікацыі.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка