Gazeta Wyborcza піша, што крамлёўскае інфармацыйна-прапаганднае тэлебачанне прайграе з інтэрнэтам. Крамлёўскіх «прапагандонаў» давёў да белай гарачкі влогер Юрый Дудзь, які ў красавіку выпусціў у сеціва рэпартаж «Калыма – радзіма нашага страху» – аповед пра падарожжа славутым шляхам па касцях, які вядзе ў Магадан. За адзін толькі першы месяц фільм паглядзела 12 млн. гледачоў, пераважна маладых. Вялікая частка з іх упершыню пачула пра тое, што Сталін быў тыранам, а не, як вучаць іх у школах, «эфектыўным менеджарам». Паводле расійскіх сацыёлагаў, нават палова маладых расіян ва ўзросце да 24 гадоў ніколі не чула пра сталінскія рэпрэсіі.
За «Калыму» на Дудзя пасыпалася крытыка з боку афіцыйных журналістаў, якія грымелі, што ён «не разумее складанасці гістарычнага працэсу». А цяпер влогер падліў алівы ў агонь, выпускаючы ў сеціва рэпартаж «Беслан» – пра трагедыю, якая здарылася 15 гадоў таму, калі школу ў Беслане захапілі тэрарысты. У выніку хаатычнага штурму загінулі 333 асобы, у тым ліку 187 дзяцей. Справа ніколі не была да канца расследавана. На працягу дзесяці дзён трохгадзінны фільм паглядзела 15 млн. чалавек. Прапагандысты назвалі яго нікчэмнікам, паколькі ён размаўляў з ахвярамі, а не згадаў пра «пераможцаў» – членаў спецназу, якія забілі 32 тэрарыстаў.
Чыноўнікі крамлёўскіх СМІ не маюць нічога, што яны маглі б супрацьпаставіць папулярным блогерам. Як кажуць цяпер у Маскве, trendy стала «быць супраць». Для ўлады гэта загвоздка.
нг<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/oo1WouI38rQ" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>