Беларуская Служба

У дзень незалежнасці распачнецца акцыя «Паляк з сэрцам!», адрасаваная палякам з Беларусі

08.11.2019 12:19
У мінулым годзе на Гарадзеншчыну і Львоўшчыну трапілі найперш прадукты харчавання.
Аўдыё
.
.Katlockie Stowarzyszenie Młodzieży

11-24 лістапада пройдзе другая па ліку акцыя «Паляк з сэрцам!», адрасаваная палякам, якія жывуць у Беларусі і Украіне. У мінулым годзе на Гарадзеншчыну і Львоўшчыну трапілі найперш прадукты харчавання. У гэтым годзе польскія асяродкі ў Беларусі і Украіне просяць таксама настольныя гульні і школьныя прыборы. Ахвяраваць нешта палякам за ўсходняй мяжой заахвочвае генеральны сакратар епіскапату Польшчы, біскуп Артур Мізіньскі:

- Гэта канкрэтны прыклад рэалізацыя запаведзі аб любові да бліжняга. Гэта канкрэтныя справы, канкрэтная дапамога, якую хоча аказваць моладзь і запрашае прыняць удзел усіх, хто хоча дапамагчы палякам, якія жывуць за межамі Польшчы, дзе ўмовы жыцця на шмат больш складаныя, чым у нас. Мы, як хрысціяне і каталікі, закліканыя дапамагаць нашым братам. Гэта канкрэтная ініцыятыва, якую мы ладзім з моладдзю, і заахвочваем далучыцца ўсіх. Чым большая будзе дапамога, тым большым будзе сведчанне нашай веры. Я з цэлага сэрца бласлаўляю арганізатараў і ўсіх, хто далучыцца да гэтай справы. Таксама бласлаўляю тых, хто будзе карыстацца гэтай дапамогай.

Значная частка прадуктаў харчавання і школьных прыбораў трапіць у Беларусь. Там за распаўсюд сабраных рэчаў будзе адказваць Гродзенская дыяцэзія і мясцовы «Карытас». Дырэктар гарадзенскага «Карытасу», ксёндз Раман Рачка адзначыў, што ўмовы жыцця некаторых палякаў у Беларусі значна горшыя, чым у сярэднестатыстычная польскай сям’і:

- Гэта вельмі ўдалая і патрэбная акцыя для двух бакоў: асоб у патрэбе ў Беларусі, але таксама, думаю, варта вучыць польскую моладзь ахвярнасці, ставіцца да іншых з любоўю. Палякаў заўсёды характарызавала тое, што ў іх было сэрца. Хацелася б, каб так засталося, каб палякі ўмелі дзяліцца з тым, хто знаходзіцца ў больш цяжкай сітуацыі. Таму я лічу, што гэта вельмі важна. Мы кладзем націск на тое, каб дапамагчы ў першую чаргу самотным асобам. У вёсках ёсць людзі, якія не могуць даехаць да крамы за самымі неабходнымі рэчамі. Мы стараемся прывезці хоць нешта такім асобам. Асобаў у патрэбе ёсць шмат, але часта тыя, хто надзвычай патрабуе дапамогі, саромеецца яе папрасіць. Мы такіх людзей стараемся адшукаць. Мы таксама запрашаем да актыўнага ўдзелу мясцовых валанцёраў.

Намеснік старшыні Каталіцкага аб’яднання моладзі Лукаш Фэніш разлічвае на тое, што сёлета ў акцыю ўключыцца больш валанцёраў, чым у мінулым годзе, калі арганізатарам дапамагала 600 чалавек з 16 дыяцэзій:

- У мінулым годзе пры нагодзе 100-годдзя атрыманне незалежнасці мы падумалі, што трэба нешта зрабіць. І так мы вырашылі, што дапаможам нашым суайчыннікам, якія ў выніку гістарычных падзей засталіся за межамі краіны. І ўдалося. У мінулым годзе мы гэта зрабілі спантанна, без асаблівай падрыхтоўкі, таму поспех акцыі нас пазітыўна здзівіў - тое, што столькі людзей далучыліся, што столькі людзей дапамаглі, тое дабро, якое праявілася ў акцыі. У гэтым годзе мы проста не маглі не працягнуць акцыю. Гэтым людзям патрэбная нашая дапамога, а тое, што мы пабачылі ў Беларусі і Украіне, яшчэ больш пераканала нас у гэтым. Моладзь хоча дапамагаць, рабіць дабро, а мы хочам гэта паказаць. Варта дапамагаць, рабіць дабро і варта пра гэта расказваць.

Акцыя будзе працягвацца да 24 лістапада. Дапамагчы можна розным чынам. Сутнасць не толькі ў тым, каб зрабіць пакупкі ці аддаць рэчы, якія нам як раз непатрэбныя – гаворыць генеральны асістэнт Каталіцкага аб’яднання моладзі, ксёндз Анджэй Любавіцкі:

- Рэчы штодзённага карыстання, прадукты харчавання з доўгім тэрмінам прыдатнасці, бытавая хімія, касметыка. У гэтым годзе мы таксама далучаем школьныя прыборы. Таксама ідзе збор грошай. Дзякуючы «Карытасу» паявілася магчымасць дасылаць смс-паведамленні на нумар 72052 са зместам «kresy». Гэтыя грошы будуць прызначаныя на моладзевы абмен, на дапамогу моладзі з Беларусі і Украіны, каб будаваць сталую сувязь, якая будзе мець плёны ў будучыні. Бо справа не ў тым, каб стаяць на месцы, а каб мы былі палякамі з сэрцам, якія маюць адкрытыя сэрцы і з адвагай глядзяць у будучыню. Для гэтых мэтаў адчынены банкаўскі рахунак.

Акцыя «Паляк з сэрцам» праходзіць пад патранажам Львоўская і Гродненская дыяцэзіі, мясцовыя аддзелы «Карытас», а таксама Польскае радыё для замежжа.

ав